МАЗ не атрымае назад «сотні тысяч еўраў» унёскаў за ўдзел у «Дакары-2022»

Беларуская аўтамабільная федэрацыя не атрымае назад унёскі за ўдзел у «Дакары-2022». Пра гэта «Sputnik» паведаміў кіраўнік каманды лідар каманды «МАЗ-СПОРТаўта» Сяргей Вязовіч.

Дзяўчына вітае кіроўцу аўтазака. Менск, жаночы марш, 12 верасня. Фота: Belsat.eu

Прычына гэтага – санкцый Еўрапейскага Звязу супраць МАЗу.

«Сума ўнёскаў вылічаецца ў сотнях тысячах еўраў», – сказаў Сяргей Вязовіч.

«Не месца ў цывілізаваным свеце». Дэпартацыя Базанава як новыя рэаліі беларускага спорту і чынавенства

Нагадаем, што арганізатары ралі-марафону «Дакар» з кампаніі A.S.O. не дапусцілі беларускую каманду «МАЗ-СПОРТаўта» да гонкі 2022 года праз санкцыі ў дачыненні да Менскага аўтамабільнага заводу.

Арганізатары падкрэслілі, што былі вымушаныя прыбраць экіпажы МАЗаўцаў са стартавага ліста паводле рашэння французскіх уладаў: тры экіпажы «МАЗ-СПОРТаўта» знаходзіліся ў папярэднім спісе ўдзельнікаў грузавога заліку, аднак затым зніклі з яго, што стала нечаканасцю для самой беларускай каманды.

У адміністрацыі Лукашэнкі ўжо думаюць, як выправіць сітуацыю, але не гатовыя «адразу паабяцаць, што гэтае пытанне будзе вырашанае».

«Белавія» ўдвая скараціла свой авіяпарк праз санкцыі і распавяла, як будзе працаваць далей

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны