У Менску цяжарную жанчыну аштрафавалі за бел-чырвона-белы парасон


20 кастрычніка суд Партызанскага раёну Менску разглядаў адміністратыўную справу супраць грамадзянкі за «пікетаванне» з дапамогаю бела-чырвонага парасона, прыкмеціла выданне «Зеркало».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускі шпацыруюць у белай і чырвонай вопратцы. Менск, Беларусь. 18 ліпеня 2021 года.
Фота: чытачы / Белсат

Як гаворыцца ў пратаколе, складзеным міліцыяй, жанчына ішла «з мэтаю публічна выразіць свае грамадска-палітычныя настроі з бел-чырвона-белым парасонам, дэманструючы яго грамадзянам». Гэта было трактавана як несанкцыянаванае пікетаванне без дазволу Менскага гарвыканкаму, што парушае ч. 1 арт. 24.23 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях.

Адзначаецца, што на здымку, які быў паказаны ў судзе як факт пацвярджэння пікету, відаць, што жанчына ідзе з раскрытым парасонам па прыдваравой тэрыторыі, а побач з ёю – жанчына сталага веку, а таксама «асоба, якая рабіла фатаграфаванне».

У судзе жанчына прызнала віну часткова і адзначыла, што не пераследавала палітычных мэтаў, а проста ўкрывалася парасонам ад дажджу, але «цяпер разумее, што ейныя дзеянні маглі выклікаць рэакцыю з боку грамадзянаў, якія яе бачылі».

Жанчыну прызналі вінаватай, але з прычыны цяжарнасці і таго, што выхоўвае дваіх дзяцей, адно з якіх малагадовае, было прынятае рашэнне не адпраўляць яе на содні, а пакараць штрафам памерам 50 базавых велічыняў (Br 1850).

Меркаванні
Экстрэмісты і экскрэменты
2022.11.10 19:38

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў