У Польшчу з Беларусі ўварваліся тры ўзброеных чалавекі ў форме. Варшава выказвае пратэст


Прэс-сакратар польскіх спецслужбаў Станіслаў Жарын паведаміў у сваім акаўнце ў твітары, што ў ноч з 1 на 2 лістапада вайскоўцы заўважылі на польскім баку мяжы трох чалавек у форме са зброяй. Калі польскі патруль паспрабаваў выйсці на кантакт з невядомымі, яны перазарадзілі зброю і вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.

Адразу ж пасля інцыдэнту, 2 лістапада, у МЗС Польшчы выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі Аляксандра Часноўскага. Яго прыняў намеснік міністра замежных справаў Польшчы Пётр Ваўжык. Размова датычыла ўварвання на тэрыторыю Польшчы з тэрыторыі Беларусі неапазнаных, узброеных людзей у форме.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Straż Graniczna / Twitter

Пётр Ваўжык пераказаў беларускаму боку пратэсту супраць парушэння польскай дзяржаўнай мяжы, і падкрэсліў, што дзеянні, якія падтрымаюць улады Беларусі цягам апошніх тыднях нясуць усё больш відавочныя прыкметы наўмыснай эскалацыі. Віцэміністр падкрэсліў, што такія дзеянні польскі бок лічыць непрымальнымі і не будзе іх трываць. Польшча мае намер абараняць уласныя межы і межы Еўразвязу. Ваўжык пераказаў Часноўскаму, што разам з усімі дэмакратычнымі дзяржавамі еўраатлантычнай супольнасці Польшча будзе паслядоўна выступаць супраць нелегальнай міграцыі, арганізаванай Менскам. Намеснік кіраўніка польскага МЗС заклікаў беларускі бок да неадкладнага расследавання інцыдэнту.

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў