Пайшоў з жыцця беларускі архітэктар Вальмэн Аладаў. Ён творца ўніверсаму «Центральный» і Камароўскага рынку


Заслужаны архітэктар БССР Вальмэн Аладаў памёр ва ўзросце 91 год. Калегі паведамляюць, што нядаўняя смерць жонкі падкасіла яго стан, паведамляе Беларускі звяз архітэктараў.

Вальмэн Аладаў.
Фота: mas.gov.by

Аладаў з’яўляецца аўтарам больш за 100 будынкаў, збудаванняў і архітэктурных ансамбляў.

Ён нарадзіўся ў Менску, скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут, пасля працаваў архітэктарам і выкладаў. Ягоныя бацькі знакамітыя дзеячы культуры Беларусі. Бацька быў вядомым кампазітарам, маці – мастацтвазнаўцам і больш за 30 гадоў узначальвала Нацыянальны мастацкі музей БССР.

Самыя вядомыя яго работы – спартыўны комплекс «Раўбічы», Камароўскі рынак, універсамы «Фрунзенский», «Серебрянка», «Центральный», ансамбль жылых дамоў на рагу пр. Незалежнасці і вул. Казлова з крамай «Океан» у Менску, шэраг іншых жылых дамоў.

Камароўскі рынак.
Фота: Homoatrox / Wikipedia
Універсам «Центральный» у Менску.
Фота: centralny.by

Таксама ён праектаваў майстэрню-музей скульптара Заіра Азгура, будынак Прэзідыума Акадэміі аграрных навук БССР у Менску; сталовыя на 1000 пасадачных месцаў заводу «Гарызонт» і 15-га корпуса БНТУ.

У 1965 годзе па ініцыятыве Вальмэна Аладава быў створаны дзяржаўны інстытут праектавання прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання «Белгіпраторг», які сам і ўзначаліў. Па распрацаванай ім методыцы ў Беларусі і многіх гарадах былога Савецкага Саюзу пабудаваны некалькі тысяч сталовых новага тыпу на прамысловых прадпрыемствах і ў навучальных установах з так званай лініяй раздачы ежы.

Інтэрв’ю
Яраслаў Бекіш: Удар «Зялёнага лебедзя» для Беларусі будзе мацнейшы за санкцыі
2021.11.03 10:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў