Запарожская АЭС: працаўнікоў выкрадаюць, рызыкі для планеты ўзрастаюць


Расейскія вайскоўцы выкралі генеральнага дырэктара Запарожскай АЭС Ігара Мурашова і вывезлі ў невядомым кірунку. Гэта адбылося па дарозе з атамнай электрастанцыі ў Энергадар. Па дадзеных МАГАТЭ, кіраўнік атамнай электрастанцыі знаходзіцца пад часовым арыштам. Больш падрабязна аб тым, што адбылося і аб сітуацыі на ЗАЭС нам распавёў эксперт у атамнай энергетыцы Людвіг Літвінскі.

Навошта выкрадаць супрацоўнікаў ЗАЭС?

Сейчас на Запорожской АЭС работает тот же персонал, который и раньше обеспечивал ее оперативную эксплуатацию. Правда, под присмотром российских военных.

«Эксплуатацыя здзяйсняецца пад рулямі аўтаматаў. І верагоднасць сур’ёзных аварыйных здарэнняў, зразумелая рэч, з кожным днём узрастае. Чым больш ціску аказваецца на персанал, тым больш рызыкаў не толькі для Запарожскай атамнай станцыі, але і для ўсёй планеты», – сцвярджае Людвіг Літвінскі.

Паводле эксперта, на працаўнікоў атамнай электрастанцыі пастаянна аказваюць ціск, каб яны «прызналі факт акупацыі і факт прыналежнасці ЗАЭС акупантам».

«Менавіта з гэтай мэтай і быў выкрадзены Ігар Мурашоў. Ён сапраўды ліцэнзаваны спецыяліст. Але дэ-факта пачынаючы з 4 сакавіка ўвесь менеджмент Запарожскай атамнай станцыі вядзе Расея. Поўную адказнасць за тое, што там адбываецца, нясуць акупацыйныя вайсковыя ўлады і плюс, так бы мовіць, эксперты, гэтыя падлы з «Росатама», – упэўнены эксперт у атамнай энергетыцы.

Літвінскі лічыць, што расейцы хочуць схіліць гендырэктара ЗАЭС да супрацоўніцтва, каб пазней паказаць гэта на федэральных каналах: «Менавіта так я сабе гэта ўяўляю. Больш інфармацыі на сёння проста няма. Акрамя прапаганды я, шчыра сказаць, не бачу іншай мэты».

Што цяпер адбываецца са станцыяй?

Раней прэзідэнт украінскага «Энергаатаму» Пётр Коцін заяўляў: «Генеральны дырэктар ЗАЭС нясе галоўную і выключную адказнасць за ядравую і радыяцыйную бяспеку Запарожскай АЭС. Яго затрыманне стварае небяспеку эксплуатацыі найбуйнейшай у Еўропе атамнай электрастанцыі».

Людвіг Літвінскі кажа, што цяпер на Запарожскай атамнай электрастанцыі знаходзяцца «дастаткова кваліфікаваныя спецыялісты: гэта і галоўны інжынер, і ягоны намеснік». І дадае «У адсутнасць спадара Мурашова забяспечыць бяспечную эксплуатацыю яны ў стане».

На дадзены момант ЗАЭС фактычна спыненая, але яна ўсё роўна павінна забяспечвацца электраэнергіяй, каб астуджаць рэактары. «Гэта не чайнік, які можна проста выключыць з разеткі», – кажа эксперт.

Зараз АЭС забяспечваецца электраэнергіяй з нацыянальнай сеткі Украіны. Пры гэтым яе можна пераключыць на расtйскую сетку. Паводле Літвінскага, гэта складаная, але выканальная задача, і пакуль невядома, ці ставіць яе перад сабой Масква.

Hавiны
МАгАтЭ апублікавала справаздачу па выніках місіі на Запарожскую АЭС. Да якіх высноваў прыйшлі эксперты
2022.09.06 20:47

belsat.eu

Стужка навінаў