Беларускія суды ў жніўні разгледзелі 114 «экстрэмісцкіх» справаў


Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», цягам жніўня ў беларускіх судах разглядаліся 162 адміністратыўныя справы. З іх 114 – за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Судовая зала ў судзе Баранавіцкага раёну і Баранавічаў.
Фота: nashkraj.by

Таксама праваабаронцам вядома пра 43 арышты, 33 штрафы за адзін месяц. У фігурантаў справаў забралі не менш за 33 тэлефоны ў якасці «прадмета адміністратыўнага правапарушэння».

Беларусаў судзілі за чахлы на тэлефонах з Пагоняй на бел-чырвона-белым фоне, пашпарты з бел-чырвона-белай налепкай, антываенныя лозунгі, бел-чырвона-белыя вымпелы на шыбе аўтамабіля, жоўта-блакітныя налепкі на матацыкле, выкананне песні гурта «Океан Ельзи» «Обійми».

У жніўні ў беларускіх гарадах прайшоў шэраг «рэйдаў» сілавікоў, падчас якіх мясцовых жыхароў затрымлівалі за падпіскі на «экстрэмісцкія каналы». Вядома, што толькі ў Баранавічах цягам апошняга летняга месяца за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў паводле арт. 19.11 КаАП РБ судзілі 12 чалавек. Ператрусы, затрыманні і палітычна матываваныя суды сёлета ў жніўні адбываліся амаль штодня, кажуць праваабаронцы.

Артыкулы
За жнівень у «пратэсных» крымінальных справах асуджана як мінімум 98 чалавек
2022.09.02 13:02

Хваля рэпрэсіяў прайшла ў жніўні ў Пінску. Затрымалі і асудзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, непадпарадкаванне міліцыянтам, несанкцыянаванае пікетаванне не менш за 14 чалавек. З іх 11 асобаў кінулі за краты, а траіх аштрафавалі.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў