У МУС кажуць, што саламяны замак у Івацэвіцкім раёне падпалілі. Падазраванага затрымалі


Згарэлы замак з саломы.
Фота: Еўрарадыё / Telegram

Міністэрства ўнутраных справаў палічыла, што кампазіцыя «Замак» каля Косава ў Івацэвіцкім раёне згарэла ў выніку падпалу.

Шкода ад згарэлых 44 цюкоў саломы ацанілі на 600 рублёў.

«Аператыўнікі знайшлі датычнага: 36-гадовы бульдазерыст затрыманы», – паведамляе МУС.

Hавiны
У Івацэвіцкім раёне згарэў саламяны замак «Дажынкі 2021»
2021.08.27 11:08

Нагадаем, што ўначы 27 жніўня загарэўся саламяны замак з надпісам «Дажынкі 2021». Паведамленне пра пажар паступіла а 3:32.

Агонь знішчыў 10 тонаў саломы. Пацярпелых не было.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў