Палітвязню Паўлу Вінаградаву не дапамагло лекаванне ў калоніі


Раней у яго выявілася пляма ў лёгкіх, зняволены прайшоў у калоніі курс антыбіётыкаў. Гэта не дапамагло, паведамляе «Вясна».

Павал Вінаградаў. Менск, Беларусь. 12 траўня 2021.
Фота: Белсат

Сёння стала вядома, што 28 ліпеня яго перавялі ў аршанскую Папраўчую калонію № 12, дзе ўтрымліваюцца і лечацца асуджаныя, хворыя на актыўную форму сухотаў.

Таксама паведамляецца, што Вінаградава пазбавілі працяглага спаткання за сон днём – зараз палітвязень афіцыйна прызнаны «злосным парушальнікам рэжыму».

Нагадаем, блогера і актывіста па прыбыцці ў ваўкавыскую калонію № 11 амаль адразу закінулі ў ШІЗА тэрмінам на 5 сутак. Палітвязня таксама пазбавілі кароткатэрміновага спаткання за тое, што ляжаў на падлозе ў ізалятары.

Артыкулы
Актывіста Паўла Вінаградава пасля этапу ў калонію ў Ваўкавыску змясцілі ў ШІЗА
2022.07.08 20:17

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў