Падчас саміту NATO у Вільні будуць абмяркоўваць Беларусь


У Вільні 11-12 ліпеня адбудзецца саміт NATO, у якім возьмуць удзел кіраўнікі 31 дзяржавы, а таксама міністры замежных справаў і міністры абароны краін-сяброў Альянсу. Гэта найбуйнейшая ў гісторыі Літвы сустрэча такога рангу.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Šarūnas Mažeika / Delfi

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская таксама атрымала запрашэнне на ўдзел у саміце, заявілі ў ейным Офісе. Яна прыме ўдзел у Публічным форуме NATO, дзе выступіць на адным з круглых сталоў і ў мерапрыемствах, арганізаваных Атлантычнай радай.

З ініцыятывы Святланы Ціханоўскай у дні саміту адбудзецца два сайд-івэнты па Беларусі, на якіх абмяркуюць ролю Беларусі для трансатлантычнай бяспекі і размяшчэнне ядравай зброі ў Беларусі.

У мерапрыемствах возьмуць удзел міністры, прадстаўнікі ўрадаў і дыпламатычных місіяў краін-чальцоў NATO, а таксама эксперты.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў