Крэмль чакае візіту Лукашэнкі ў анэксаваны Крым


Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Маскве. 22 красавіка 2021 года.
Фота: kremlin.ru

Расейскія ўлады чакаюць візіту ў Крым Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым 3 ліпеня заявіў прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

«Ці чакаем прэзідэнта Беларусі ў Крыме? Вядома, чакаем», – сказаў Пяскоў у эфіры тэлеканалу «Россия 1», паведамляе РИА Новости.

Hавiны
МЗС Украіны пагражае санкцыямі, калі хаця б адзін беларускі самалёт паляціць у Крым
2021.06.02 17:15

Расея анэксавала ўкраінскі паўвостраў Крым у 2014 годзе. Беларусь дагэтуль не прызнала яго часткай РФ.

Пасля апошняй сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ўзнікла ідэя палётаў беларускіх самалётаў у Крым. Ва Украіне ў адказ на гэта прыгразілі санкцыямі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў