Супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі адвакатку Анастасію Лазарэнку. Яны залезлі праз вокны і выламалі дзверы


Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі адвакатку Анастасію Лазарэнку за нібыта «зліў персанальных звестак у экстрэмісцкія тэлеграм-каналы», паведамляюць праваабаронцы.

Затрыманне адвакаткі Анастасіі Лазарэнкі. Калаж: тэлеграм-канал ГУБАЗу; advokat.by

Сілавікі прыехалі затрымліваць жанчыну з аўтаматамі і ў браняваных камізэльках – яны залезлі ў вокны і выламалі дзверы. На відэа, апублікаваным у тэлеграм-канале сілавікоў, жанчына гаворыць, што працуе ў адной з юрыдычных кансультацыяў Менску. Яна распавяла, што яе затрымалі «за зліў персанальных звестак супрацоўнікаў міліцыі».

«Злівала сваіх суседзяў, калегаў, суддзяў і ўсіх тых, з кім дачынялася ў сваёй практычнай дзейнасці», – піша тэлеграм-канал ГУБАЗу.

Супраць адвакаткі распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»). Ёй пагражае да 12 гадоў зняволення.

Артыкулы
Суд над філосафам Уладзімірам Мацкевічам пачнецца 9 чэрвеня
2022.06.03 11:28

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў