Еўразвяз увёў санкцыі супраць 12 чыноўнікаў і прапагандыстаў, а таксама супраць 8 юрыдычных асобаў


У Бруселі прынялі шосты пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі праз агрэсію супраць Украіны. Рашэнні Еўразвязу апублікаваныя ў афіцыйным часопісе ЕЗ.

Еўрапейская рада прыняла 6-ы пакет санкцыяў супраць Расеі праз вайну ва Украіне.
Фота: EU Council / Twitter

Еўразвяз апублікаваў шосты пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі праз агрэсію супраць Украіны. У межах новых санкцыяў беларускі «Белінвестбанк» адлучаць ад SWIFT. Таксама ў чорны спіс ЕЗ трапілі 12 фізічных і 8 юрыдычных асобаў.

Пад санкцыі ЕЗ патрапілі старшыня ЦВК Ігар Карпенка, сыны Аляксея Алексіна – Дзмітрый і Віталь, Багалюб Карыч, Андрэй Сыч, Дзяніс Мікушаў, Мікалай Доля, Андрэй Паршын, Ігар Тур, Людміла Гладкая, Рыгор Азаронак, гендырэктар «Беларуськалію» Іван Галаваты.

У спісе юрыдычных асобаў – «Беларуськалій», «Беларуская калійная кампанія», «Інтэр-Тытунь», «Нафтан», тытунёвая фабрыка «Нёман», «Белмытсэрвіс»,«Белкамунмаш», Белтэлерадыёкампанія.

Персанальныя санкцыі ЕЗ закранулі таксама і прадстаўнікоў расейскіх сілавых структураў, бізнесоўцаў і журналістаў, а таксама:

  • адлучэнне ад сістэмы SWIFT трох расейскіх банкаў, у тым ліку «Сбербанку»;
  • забарона на імпарт расейскай нафты морам;
  • пашырэнне забароны на экспарт у Расею, у тым ліку хімічных рэчываў і высокатэхналагічных тавараў;
  • забарона на наданне паслуг расейскаму нафтаваму сектару;
  • забарона на трансляцыю трох расейскіх СМІ, якія бяруць удзел у распаўсюдзе «прапаганды»;
  • забарона на кансультацыйныя паслугі для расейскіх аператараў.
Hавiны
Еўразвяз канчаткова зацвердзіў шосты пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі. Туды трапіў і беларускі банк
2022.06.03 12:29

ІК belsat.eu

Стужка навінаў