У аўторак 2 красавіка Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Горадню заявіў, што Беларусь рыхтуецца да вайны. Zerkalo.io папрасіла пракаментаваць гэтую заяву міністра замежных справаў Польшчы Радослава Сікорскага.
Журналіст Zerkalo.io пагутарыў з Сікорскім 3 красавіка ў Бруселі ў штаб-кватэры NATO, куды кіраўнік польскага МЗС прыехаў на сустрэчу міністраў замежных справаў краінаў Паўночнаатлантычнага альянсу.
«Няхай паспрабуе. Пабачым, хто выйграе», – сказаў Радослаў Сікорскі пра заяву Лукашэнкі.
Лукашэнка падчас паездкі ў Горадню 2 красавіка заявіў, што Беларусь нікому нічым не пагражае, аднак рыхтуецца да вайны:
«Нікому не верце, што мы хочам ваяваць. Мы рыхтуемся да вайны, я пра гэта кажу шчыра. Хочаш міру – рыхтуйся да вайны: не я гэта прыдумаў. Гэта вельмі правільна сказана. <…> Калі адтуль хтосьці падвывае і нас крытыкуе, ведайце: мы робім правільна. Калі там нас пачнуць хваліць, бяда. <…> Нам не трэба некаму пагражаць. Мы не хочам чужой зямлі. Нам гэтую дай Бог апрацаваць».
Марыя Міхалевіч belsat.eu