У Беларусі знізілася стаўка рэфінансавання


З 3 красавіка Нацыянальны банк знізіў стаўку рэфінансавання з 11 % да 10,5 % гадавых. Сёлета гэта ўжо трэцяе зніжэнне, паведамляе ўстанова.

Нацыянальны банк Беларусі.
Фота: Белсат

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 3 сакавіка складае 10,5 %. Гэта азначае, што крэдыты ў Беларусі крыху патаннеюць. Нацбанк сёлета ў межах запланаваных захадаў спадзяецца павысіць унутраныя інвестыцыі ў тым ліку і за кошт крэдытаў.

Разам з зніжэннем стаўкі рэфінансавання зніжаецца і стаўка для крэдыту оўвэрнайт, якая з 3 сакавіка складае 11,5 % гадавых, стаўка для дэпазіту оўвэрнайт – 9,5 % гадавых.

Сёлета рэгулятар зніжаў стаўку рэфінансавання ў студзені (з 12 % да 11,5 %), а таксама ў сакавіку (з 11,5 % да 11 %).

Агляд
Змены ў працы банкаў і рост падатку на сабак. Што чакае беларусаў у красавіку
2023.04.01 20:16

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў