Стваральнік Symbal.by Павел Белавус паведаміў, што афлайн- і анлайн-крамы Symbal.by канчаткова спынілі сваю працу на нявызначаны тэрмін.
Сымбаль Бай усё 🙁
Краму Symbal.by забілі, але верым, што яна некалі ўваскрэсне. Вось тут уся інфа: https://symbal.by/bye/
Posted by Павел Белавус on Wednesday, March 3, 2021
«Усе падзеі, якія апошнія 8 месяцаў адбываюцца вакол нашай кампаніі, прывялі да таго, што мы больш не можам арандаваць памяшканні для далейшай камерцыйнай дзейнасці ў любых фарматах і ўтрымліваць ранейшы штат супрацоўнікаў», – напісана на сайце крамы.
Праблемы ў менскай офлайн-крамы symbal.by пачаліся яшчэ ў чэрвені 2020 года. Спачатку ў кур’ера крамы канфіскавалі наклад тышортак з надпісам «ПСІХО3%». Пасля ў краму зачасцілі правяранні з МНС, пастаянна прападала святло. У выніку з 29 чэрвеня крама спыніла сваю працу. На пачатку лютага чатырох супрацоўнікаў крамы Symbal.by, затрыманых пасля вобшуку ў офісе, асудзілі на содні.
ДР belsat.eu