КПРФ можа ўзяць удзел ва УНС. Лукашэнка размаўляў з Зюганавым


Сёння Аляксандр Лукашэнка меў тэлефонную размову з кіраўніком КПРФ Генадзем Зюганавым, паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого», які меркавана вядзе прэсавая сакратаркаа самаабвешчанага прэзідэнта Наталля Эйсмант.

Сярод іншага Лукашэнка абмеркаваў з лідарам расейскіх камуністаў фармат удзелу ягонай партыі ва Усебеларускім народным сходзе.

Да таго ж у тэлеграм-канале абвесцілі лозунг імпрэзы: «Адзінства! Развіццё! Незалежнасць».

VI Усебеларускі народны сход мае адбыцца ў Менску 11–12 лютага. Удзел у ім возьмуць 2700 дэлегатаў з беларускіх працоўных калектываў і аб’яднанняў. Ці прадугледжвае рэгламент магчымасць удзелу замежнікаў, невядома. Аднак беларускай эміграцыі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў зладзіць «Форум замежжа» і запэўніў, што іншаземцы ўдзельнічаць у імпрэзе не будуць.

«Па-першае, я сказаў, што абіралі людзей, якія жывуць у нашай краіне. А беглых будуць абіраць у Польшчы, Літве. Хтосьці, відаць, ва Украіне, нехта, магчыма, у Расеі – хоць троху. Але ў нас няма такога, каб мы за мяжой кагосьці абіралі. Мы толькі гасцей запрашаем», – заявіў Лукашэнка.

Hавiны
Лукашэнка апазіцыі: «Праводзьце «форум замежжа», ніхто ж не перашкаджае»
2021.02.02 16:25

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў