У Беларусі другія содні трывае масавы збой у працы касавых апаратаў


Другія содні трывае збой у працы касавых апаратаў, праз што шмат якія крамы па ўсёй краіне не маюць магчымасці абслугоўваць пакупнікоў. Як паведаміў намеснік кіраўніка Гомельскага аблвыканкаму Андрэй Канюшка, праблему плануюць развязаць да канца дня.

Крама «Востраў чысціні і смаку» ў Віцебску.
Фота: triomall.by

Збой у працы касавага абсталявання збіраюцца зліквідаваць цягам 3 студзеня, заявіў на нарадзе ў Гомельскім аблвыканкаме намеснік старшыні камітэту Андрэй Канюшка. «Збой закрануў фіскальнага рэгістратара, у выніку немагчыма адкрыць змену», – цытуе чыноўніка БелТА.

У рэгіёне не працуюць 15 крамаў «Еўраопт» і амаль усе крамы «Востраў чысціні і смаку». Праблемы таксама на бензастанцыях «Беларуснафта», у крамах «Дабраном» і «Ома».

Напярэдадні ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю распавялі, што здарыўся збой у праграмным забеспячэнні кампаніі «Туссон», якая абслугоўвае ў Беларусі частку касавага абсталявання. «Праблема выяўленая, і інжынерная служба ўжо працуе над яе ліквідацыяй», – казалі ў ведамстве.

Hавiны
Вялікі збой у працы касавых апаратаў у Беларусі. Некаторыя аб’екты гандлю прыпынілі працу
2023.01.02 20:07

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў