Міліцыянты лічаць, што працаўнікі РАУС у сітуацыі з Дзмітрыем Усхопавым дзейнічалі ў адпаведнасці з законам


На прэсавай канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Беларусі Аляксандр Купчэня пракаментаваў гібель жыхара Рэчыцы Дзмітрыя Усхопава.

Падчас прэсавай канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Беларусі Аляксандра Купчэня распавядаў пра сітуацыю ў навагоднюю ноч. Напрыканцы брыфінгу міліцыянт закрануў пытанне аб смерці жыхара Рэчыцы Дзмітрыя Усхопава.

«Падзея ў Рэчыцы, звязаная з затрыманнем і дастаўленнем грамадзяніна, якіх знаходзіўся ў моцнай ступені ап’янення, сапраўды мела месца. Грамадзянін аказаў непадпарадкаванне працаўнікам органаў унутраных справаў. Працаўнікі дзейнічалі ў адпаведнасці з існым заканадаўствам. Цяперашні па факце смерці грамадзяніна падраздзяленнем Следчага камітэта ладзіцца правяранне, прызначаныя неабходныя экспертызы», – сказаў Аляксандр Купчэня.

Раней падобным чынам на надзвычайнае здарэнне адрэагавалі ў Следчым камітэце.

Hавiны
«Ужылі фізічную сілу». У СК пракаментавалі смерць жыхара Рэчыцы пасля затрымання
2022.01.02 15:03

27-гадовы жыхар Рэчыцы Дзмітрый Усхопаў памёр у ноч з 31 снежня на 1 студзеня. Ён быў затрыманы на аўтобусным прыпынку, а праз нейкі час міліцыянты прывезлі яго ў прыймальны пакой раённай лякарні ў стане клінічнай смерці. Паводле сваякоў, адзенне на ім было разарванае, ён быў увесь аж да ніжняй бялізны абліты вадой. На левай скроні круглая рана памерам каля 1,5 сантыметры. Запясці на руках, куды звычайна міліцыянты надзяваюць кайданкі, мелі сіні колер. Сваякі Дзмітрыя Усхопава перакананыя, што яго моцна збівалі ў аддзеле міліцыі. «Яны яго забілі – міліцыя забіла», – заявіла «Нашай Ніве» маці загінулага Алена Міхайлаўна.

У Дзмітрыя Усхопава засталася 5-гадовая дачка.

Hавiны
«Мяркуем, што яго забілі ўдарам аб цвёрдую вострую паверхню». Што вядома пра смерць Дзмітрыя Усхопава
2022.01.02 19:11

СК belsat.eu

Стужка навінаў