Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці прызналі палітвязнямі яшчэ трох асобаў, піша «Вясна».
Праваабаронцы выказалі пратэст з нагоды палітычнага пераследу і арышту Уладзіслава Багамольнікава, Вольгі Анішчук, Насты Лойкі. Гэтых асобаў прызналі палітвязнямі і запатрабавалі неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення палітычных рэпрэсіяў супраць грамадзянаў краіны.
Цяпер у Беларусі 1449 палітычных вязняў.
Алена Аляксандрава belsat.eu