Літва гатовая выдаткаваць больш за 90 млн еўраў на мінімізацыю пагрозаў ад Беларускай АЭС


Урад Літвы ў 2022 годзе вылучыў 17,75 млн еўраў на падрыхтоўку і пераадоленне пагрозаў ад Беларускай АЭС, паведамляе «Delfi». За пяць гадоў на падрыхтоўку да магчымай аварыі на БелАЭС прадугледжана выдаткаваць 91,5 млн еўраў.

БелАЭС. Астравецкі раён, Беларусь. 25 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

«Падрыхтоўка да пагрозы, якая зыходзіць ад БелАЭС, ідзе пастаянна і ў некалькіх кірунках: ад умацавання дзяржаўных і муніцыпальных установаў, падрыхтоўкі вучэнняў грамадзянскай абароны да інфармавання жыхароў», – сказала кіраўніца МУС Літвы Агне Білатайце.

Паводле яе, новая сістэма крызіснага кіравання і грамадзянскай абароны таксама забяспечыць павышаную ўвагу да гэтай пагрозы – будзе пастаянны маніторынг, ацэнка, мадэляванне і інфармаванне аб пагрозах. Чакаецца, што ва ўсіх установах, якія адказваюць за грамадзянскую абарону, будуць працаваць 74 працаўнікі гатоўнасці, а ў аператыўных цэнтрах абсталююць 58 бяспечных працоўных месцаў.

У 2023 годзе арганізуюць комплексныя вучэнні грамадзянскай абароны дзяржаўнага ўзроўню. У лютым наступнага года запланаваныя вучэнні пажарна-выратавальных службаў Літвы і Польшчы.

Нядаўна галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны паведамляла, што ў бліжэйшы час на тэрыторыі Беларусі Расея плануе правядзенне шэрагу тэрактаў – штучна справакаваных тэхнагенных катастрофаў на аб’ектах крытычнай інфраструктуры. Паводле ўкраінскай выведкі, зладзіць тэракты плануецца на памежных з Еўразвязам і Украінай тэрыторыях у Гарадзенскай і Берасцейскай вобласцях, у тым ліку на Астравецкай АЭС.

Разбор
Не працуе, дык хоць не ўзарвецца. Мінула два гады, як у Беларусі запусцілі «крывенькую» БелАЭС
2022.11.03 07:26

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў