Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская ўвайшла ў спіс «Жанчыны года 2021» паводле брытанскага выдання «Financial Times».
Выданне называе Святлану Ціханоўскую «заўзятаю лідаркай і палкай абаронцаю дэмакратыі».
Усяго ў рэйтынг увайшлі 25 самых уплывовых жанчын свету, у ліку якіх – спікерка Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлоўсі, прэзідэнтка Тайваню Цай Ін Ўэнь, тэнісістка Наомі Осака, генеральная дырэктарка «General Motors» Мэры Бара, акторкаСкарлет Ёгансан ды іншыя.
Нагадаем, што летась Ціханоўская трапіла ў топ-12 самых уплывовых жанчын паводле «Financial Times», дзе заняла чацвёрты радок рэйтынгу.
АД, belsat.eu