Праз санкцыі Googlе заблакаваў YouTube-канал Следчага камітэту


Следчы камітэт.
Фота: sk.gov.by

Афіцыйны Googlе-акаўнт і YouTube-канал Следчага камітэту заблакаваныя з прычыны ўвядзення санкцый у дачыненні асоб і арганізацыяў з Беларусі. Пра гэта паведаміла БелТА афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова.

«Акаўнт Google адключаны ў адпаведнасці з нашымі правіламі ў дачыненні абмежавання экспарту і ўжывання санкцыzo і не можа быць адноўлены», – адзначае ў сваім паведамленні Google.

«Разам з афіцыйным акаўнтам заблакаваны і прывязаны да яго верыфікаваны YouTube-канал ведамства з больш як 23 тыс. падпісчыкаў», – распавяла Юлія Ганчарова.

Hавiны
У Беларусі заблакавалі сайты гомельскага «Флагштоку» і «Народных навін Віцебска»
2021.11.02 12:10

Нагадаем, што сёння стала вядома, што рашэннем Міністэрства інфармацыі ў Беларусі заблакаваны сайт гомельскага выдання «Флагшток» і сайт «Народныя навіны Віцебску».

А Міністэрства ўнутраных справаў прызнала яшчэ тры рэсурсы («Революционное действие», «Народная самооборона» і «Революцiйна дiя») экстрэмісцкімі фармаваннямі.

Hавiны
У МУС назвалі экстрэмісцкім фармаваннем яшчэ тры інтэрнет-рэсурсы
2021.11.02 11:10

МГ belsat.eu

Стужка навінаў