Рост ВУП на 3,8 %, а інфляцыя – менш як 6 %. Улады агучылі планы і жаданні на 2024 год


Аляксандр Лукашэнка 2 кастрычніка падпісаў указы нумар 307 і 308, якімі зацвердзіў прагнозныя параметры развіцця краіны і мэтавыя паказнікі грашова-крэдытнай палітыкі на 2024 год.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

У прыватнасці, прырост ВУП прагназуецца на 3,8 % «за кошт маштабных інвестыцыйна-вытворчых праграм, рэалізацыі беларускай прадукцыі на вонкавыя рынкі і пашырэння ўнутранага попыту».

Чакаецца, што інвестыцыі ў асноўны капітал дададуць 3,9 % у супастаўных умовах, экспарт тавараў і паслуг павялічыцца на 7,6 %, а рэальныя грашовыя даходы насельніцтва прырастуць на 3,5 %. А вось інфляцыю плануецца стрымаць на ўзроўні 6 %.

Заробкі мусяць вырасці на 3,9 % і дасягнуць у сярэднім па краіне Br 2087. У бюджэтным сектары – Br 1634.

Міжнародныя рэзервовыя актывы павінны скласці не менш як $ 6 млрд.

Агляд
Паскораны рост заробкаў, зыход замежных кампаній і арыентацыя на Расею. Галоўныя трэнды беларускай эканомікі
2023.09.24 19:36

У 2023 годзе эканоміка Беларусі працягнула аднаўленчы рост, але рост рэальных заробкаў двухразова перавышае рост ВУП, што закладвае пад айчынную гаспадарку міну запаволенага дзеяння. Улада б’е па прыватным бізнесе, сыходзяць заходнія інвестары, затое доля ўсяго расейскага расце. Такія трэнды ў беларускай эканоміцы адзначылі беларускія аналітыкі ў чарговым выпуску «Трэкеру перамен».

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў