Трагедыя ў Інданезіі: у выніку цісканіны на стадыёне загінулі прынамсі 127 асобаў


Прынамсі 127 асобаў загінулі ў выніку цісканіны на футбольным матчы ў Інданезіі, яшчэ каля 180 застаюцца ў шпіталі. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Трагедыя адбылася на стадыёне ў горадзе Малянг падчас гульні паміж мясцовым клубам «Арэма» і камандай «Пэрсэбая». Матч скончыўся перамогай гасцей з лікам 3:2. Пасля фінальнага свістка тысячы заўзятараў «Арэмы» выбеглі на поле, пачаліся сутыкненні.

Паліцыя выкарыстала слезацечны газ, пачалася цісканіна. Медыкі кажуць, у большасці выпадкаў прычынай смерці стала ўдушша.

Беспарадкі працягнуліся і за межамі стадыёну, было спалена некалькі аўтамабіляў праваахоўнікаў. Загінулі таксама двое паліцыянтаў.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў