Расейцы не змогуць здаваць экзамен на веданне ангельскай мовы «TOEFL»


Арганізатары міжнароднага іспыту па ангельскай мове «TOEFL» забаранілі здаваць яго грамадзянам Расеі.

Рэгістрацыю на экзамен немагчыма прайсці, калі пазначаць расейскае грамадзянства. Адразу з’яўляецца паведамленне:

«У адпаведнасці з патрабаваннямі Упраўлення па кантролі над замежнымі актывамі міністэрства ЗША (OFAC) мы не можам апрацаваць ваш запыт».

Скрыншот з паведамленнем аб немагчымасці прайсці іспыт. Крыніца: zona.media

Таксама расейцы не могуць адправіць вынікі ўжо здадзенага тэста ва ўніверсітэты.

Арганізацыя «ETS», якая задавальняе іспыт па ангельскай мове «TOEFL», адказала, што з-за патрабаванняў Мінфіна ЗША рэзідэнтам і грамадзянам КНДР і Расеі забаронена запісвацца на іспыты або ствараць уліковыя запісы. Пра якія менавіта патрабаванні Мінфіна ідзе размова, невядома.

У сакавіку «ETS» і «IELTS» забаранілі здачу сваіх іспытаў у Расеі і Беларусі. «TOEFL» і «IELTS» – самыя запатрабаваныя іспыты па англійскай мове для тых, хто паступае ў замежныя ВНУ.

Аналітыка
Праект Карпянкова. Як сілавікі заняліся ідэалагічным выхаваннем беларускіх дзяцей
2022.08.02 11:03

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў