МЗС Расеі можа разарваць адносіны з ЗША, калі РФ прызнаюць краінай-спонсарам тэрарызму


МЗС Расеі папярэдзіла ЗША аб разрыве дыпламатычных адносін у выпадку прызнання РФ краінай-спонсарам тэрарызму, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.

Афіцыяльная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава.
Фота: council.gov.ru

«Лагічным вынікам падобнага безадказнага кроку можа стаць і разрыў дыпламатычных адносін», – патлумачыла Захарава.

Паводле яе слоў, Вашынгтон небяспечна наблізіўся да «кропкі невяртання з усімі вынікаючымі наступствамі». «Падобнае прымяненне ўласнага заканадаўства, якое супярэчыць міжнароднаму праву, магчыма, бачыцца сенатарам і кангрэсменам як нейкая страшная кара, здольная прымусіць Расею жыць згодна з прыдуманым ЗША светапарадку», – заявіла Захарава.

Таксама прадстаўніца расейскага МЗС дадала, што афіцыйная Масква «перажыве поўны прыпынак узаемадзеяння з Вашынгтонам».

Упершыню з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, у красавіку 2022 года, аб прызнанні Расеі краінай-спонсарам папрасіў Джо Байдэна прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Пазней, у траўні двое сенатараў ЗША зарэгістравалі рэзалюцыю са зваротам да адміністрацыі прэзідэнта аб прызнанні Расеі дзяржавай – спонсарам тэрарызму з-за падазрэння ў ваенных злачынствах, учыненых расейскімі ўзброенымі сіламі.

Hавiны
«Пуцін – баязлівец». Спікерка Палаты прадстаўнікоў ЗША падтрымала прызнанне Расеі спонсарам тэрарызму
2022.05.07 09:14

Спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пелоўсі 21 ліпеня заклікала дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена афіцыйна прызнаць Расею краінай – спонсарам тэрарызму, а праз тыдзень Сенат ЗША прыняў рэзалюцыю, якая не з’яўляецца абавязковай да выканання, з заклікам да Дзярждэпартаменту прызнаць Расею краінай-спонсарам тэрарызму.

Раней Украіна прызнала Расею тэрарыстычнай дзяржавай.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў