Спартыўны арбітражны суд адхіліў запыт лёгкаатлеткі Ціманоўскай на допуск да Алімпіяды

Спартыўны арбітражны суд (CAS) адхіліў запыт бягунні Крысціны Ціманоўскай на адмену рашэння Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі пра яе адхіленне ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях, паведамляе ТАСС.

Крысціна Ціманоўская. Фота: REUTERS

Ціманоўская звярнулася ў CAS раніцай 2 жніўня.

«Тэрміновае хадайніцтва было адхілена кіраўніком выязной панэлі CAS, так як спартсменка не здолела прадаставіць дастаткова доказаў для прадастаўлення судовай дапамогі», – гаворыцца ў паведамленні CAS.

Нагадаем, што спартсменка павінна была выступіць на Алімпіядзе 2 жніўня ў папярэднім забегу на дыстанцыі 200 метраў, аднак НАК Беларусі адхіліў яе ад удзелу ў Алімпіядзе і прыняў рашэнне адправіць Ціманоўскую дадому ў сувязі «з яе эмацыйна-псіхалагічным станам». Дагэтуль яна раскрытыкавала кіраўніцтва беларускай зборнай.

З Токіа спрабуюць гвалтам вывезці бягунню, якая крытыкавала кіраўніцтва беларускай зборнай

У аэрапорце спартсменка звярнулася да паліцыі, а пазней да Міжнароднага алімпійскага камітэту з просьбай аб дапамозе. Ціманоўская распавяла, што на яе аказваецца ціск і яе гвалтоўна спрабавалі вывезці з Японіі ў Беларусь.

Сёння стала вядома, што Ціманоўская атрымала гуманітарную візу ў Польшчу.

Крысціна Ціманоўская атрымала гуманітарную візу ў Польшчу. Ейны муж экстранна выехаў ва Украіну

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны