Суд арыштаваў семінарыста Уладзіслава Беладзеда трэці раз запар на 15 содняў


Рымска-каталіцкаму семінарысту Уладзіславу Беладзеду дадалі яшчэ 15 содняў адміністратыўнага арышту. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія». Агулам ён правядзе за кратамі 45 содняў, але гэта не значыць, што Уладзіслаў выйдзе на волю, бо пасля яго зноў могуць перазатрымаць. 

Уладзіслаў Беладзед.
Фота: Хрысціянская візія

Уладзіслава Беладзеда затрымалі яшчэ 31 траўня і ўжо двойчы арыштоўвалі на 15 содняў. Першы арышт яму прызначылі за перасыланне аднаго з казанняў Патрыярха Кірыла. Апошні суд быў паводле артыкулу «Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП).

Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія» адзначае, што пасля 30 содняў на Акрэсціна Уладзіслаў выглядае, як чалавек, які зазнаваў катаванні і бесчалавечнае абыходжанне, але ён захоўвае маральныя сілы. Родныя на судзе звярнулі ўвагу на сляды збівання. Таксама пасля затрымання верніка прымусілі запісаць «пакаяннае» відэа.

Уладзіслаў Беладзед – выпускнік Інстытуту тэалогіі БДУ. Пасля гэтага ён паступіў у рымска-каталіцкую семінарыю, праходзіў практыку ў менскай архікатэдры. Беладзед у 2020 годзе браў удзел у супольных малітвах пра спыненне гвалту і беззаконня.

Hавiны
Улады Беларусі паабяцалі дапамагчы аднавіць касцёл у Будславе
2023.07.01 19:58

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў