Музычныя фестывалі і культурніцкія пляцоўкі. Сабралі імпрэзы для беларусаў за мяжою


Лета – час адпачынку на прыродзе з роднымі і сябрамі, музычных фестываляў і культурніцкіх падзеяў. Сёлета беларусы ладзяць цэлы шэраг розных імпрэзаў за межамі нашай краіны, пачынаючы з беларускіх фестываляў і заканчваючы спектаклямі для дзяцей. Сабралі асноўныя падзеі, на якія можна трапіць у ліпені і жніўні ў суседніх з Беларуссю краінах.

Калаж: Белсат

ПОЛЬШЧА

Фестываль «Купалле – ад батлейкі да рэйву»

1 ліпеня музычным фестывалем «Купалле – ад батлейкі да рэйву» на гарадскім возеры ў Варшаве адкрыліся Глабальныя дні беларускай культуры.

Падрабязней

Фестываль «Hučna Fest»

  • Дзе: Варшава, на беразе Віслы каля Музею сучаснага мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie 22)
  • Калі: 9 ліпеня, 13:00–22:00
  • Уваход: вольны

«Free Belarus Center» ладзіць «Hučna Fest» ужо трэці год запар. Фестываль яднае актуальнае беларускае мастацтва ў розных праявах і дае магчымасць беларускім актывістам паказаць сябе. Таксама падчас імпрэзы адбудуцца паэтычныя выступы, прэзентацыя кніг і кніжны стэнд выдавецтва «Янушкевіч». Музычная сцэна адкрыецца з 17:00, на якой выступяць гурты «I33I», «Sož», «Graphotype», Света Бень і Галя Чыкіс, «Super Besse».

Падрабязней

Фестываль абуджаных «Tutaka»

  • Дзе: урочышча Барок каля Гарадка (Uroczysko Boryk), недалека ад Беластоку
  • Калі: 14–15 ліпеня
  • Уваход: вольны

Гэта пляцоўка для ўсебеларускага пікніка ў межах фестывалю «Tutaka». На ім можна пабачыць, што сёння прэзентуе незалежная беларуская культура, а таксама файна адпачыць. Будуць праходзіць майстар-класы, гульні, дыскусіі, выстава беларускіх ініцыятываў і кірмаш. Фестываль праходзіць у маляўнічым лесе з намётавым мястэчкам, з зонамі адпачынку, возерам ды іншымі забавамі. Раней на гэтым месцы адбывалася легендарнае «Басовішча», на якім 30 гадоў сустракаліся свабодныя беларусы.

У трэці год фестывалю зайграюць: «Дай дарогу!», «Ночы», «Botanic Project», «Dzieciuki», Papa Bo Selektah, «Dlina Volny». Адна з найважнейшых запланаваных падзеяў – сустрэча з Святланаю Ціханоўскаю.

Падрабязней

Беларускі Пікнік «Letucień»

  • Дзе: Кракаў, парк Ёрдана (Park Jordana)
  • Калі: 29 ліпеня, 11:00–20:00
  • Уваход: вольны

Беларусы Кракава ладзяць сустрэчу ў парку Ёрдана, каб цэлы дзень адпачываць, спяваць і знаёміцца адно з адным. На пікніку будзе сцэна з музыкамі, спартовая пляцоўка з конкурсамі, дзіцячая зона з гульнямі і заняткамі, DJ-пляцоўка, мастацкія майстар-класы, фуд-корт, кірмаш з беларускімі майстрамі і шмат чаго яшчэ.

Падрабязней

Hавiны
Кракаўская дыяспара праводзіць летні фестываль беларускай культуры
2023.06.20 17:31

Канцэрт гурта «NaviBand»

  • Дзе: Варшава, Беларускі моладзевы хаб (plac Konstytucji 6)
  • Калі: 7 ліпеня, 19:00
  • Уваход: вольны

Адзін з найвядомейшых сучасных беларускіх музычных гуртоў «NaviBand» выступіць у Варшаве падчас тыдня беларускай культуры.

Падрабязней

Фестываль «Купальскае кола»

  • Дзе: Варшава, клуб «PROXIMA» (ul. Żwirki i Wigury 99a)
  • Калі: 7 ліпеня, 17:00–22:00
  • Уваход: 130 злотых (у дзень канцэрту – 150 злотых)

Беларускі фестываль сёлета пройдзе ў Варшаве. Выступяць «Batushka» з Беластоку (блэк-мэтал), «Hate» з Варшавы (блэк/дэт-метал), беларускі гурт «Znich» (archaic-folk black pagan metal), «Yomi» (японскі фолк-мэтал).

Падрабязней

Гурт «J:Mors» грае канцэрт на даху

  • Дзе: Варшава, «Chopin Taras Cafe» (Smolna 14)
  • Калі: 7 ліпеня 19:00–22:00
  • Уваход: 230 злотых

Удзельнікі гурта «J:Mors» рыхтуюць адмысловую акустычную праграму, а таксама «welcome drink» і закускі ды нават рамантычны захад сонца. Месцаў толькі 50.

Падрабязней

Выстава Паўліны Афонінай «Bruised Nation»

  • Дзе: Варшава, Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)
  • Калі: 30 чэрвеня – 7 ліпеня
  • Уваход: вольны

Паўліна Афоніна – маладая беларуская мастачка, якая пацярпела ад рэжыму, прэзентуе глыбокае крытычнае асэнсаванне вобразу моцнага і слабога ў сучасным грамадстве. Выстава правакуе на развагі пра постсавецкае грамадстве і яго каштоўнасці, агаляючы фальш, што канчаткова раскрыўся падчас пратэстаў апошніх гадоў.

Падрабязней

Стэндап з Пашам Залуцкім

  • Дзе: Варшава, «Klub Komediowy» (Nowowiejska 1)
  • Калі: 11 ліпеня, 19:00 і 21:30
  • Уваход: 50 злотых

Беларускі стэндап-комік Паша Залуцкі будзе запісваць у Варшаве свой стэндап-канцэрт і запрашае на яго ўсіх ахвочых. Адмысловая госця – Ірына Прыходзька. Залуцкі – удзельнік шоу «Адкрыты мікрафон» і «Жаночы стэндап» на тэлеканале «ТНТ».

Падрабязней

Спектакль «Выйду з лесу, выцягну хрыбет, і будзе ён мне замест мяча»

Крыніца: budzma.org
  • Дзе: Варшава, «Teatr WAM» (Zgrupowania AK Kampinos 15)
  • Калі: 20 ліпеня а 19:00
  • Уваход: 80 злотых

Гэта міжнародны праект з актрысамі з Беларусі, Польшчы і Украіны, якія ствараюць жаночы спеў праз маналогі ў жывым музычным суправаджэнні. Спектакль пра эміграцыю, пошук сябе і захаванне ўнутранай хатняй хіміі. Пра пошук бяспечнай прасторы, яе будову і нараджэнне. Спектакль адбудзецца на польскай мове. Рэжысёрка – Паліна Дабравольская.

Падрабязней

Спектакль «Беспрацоўнае дрэва»

  • Дзе: Варшава, «Teatr WAM» (Zgrupowania AK Kampinos 15)
  • Калі: 29 ліпеня а 16:00
  • Уваход: квіток 80 злотых

Спектакль «Беспрацоўнае дрэва» апавядае гісторыю дрэва, што вымушанае пакінуць парк, дзе ўсё сваё жыццё прапрацавала дрэвам. Яго чакае дарога, поўная прыгодаў, цудоўных, небяспечных, а часам абсалютна нечаканых. Гэта гісторыя пра тое, што кожны можа дапамагчы іншым, знайсці сяброў і сваю важную справу. Нават калі ты пазбаўлены дому і звычайнага ладу жыцця. Рэжысёрка – Святлана Бень.

Падрабязней

Спектакль «Гусі-людзі-лебедзі» ад Купалаўцаў

  • Дзе: Варшава, «Teatr WAM» (Zgrupowania AK Kampinos 15)
  • Калі: 18 і 19 жніўня а 19:00
  • Уваход: квіток 80 злотых

Гэта антыўтапічны і фантасмагарычны погляд на будучыню Беларусі на падставе адной з частак магутнага раману Альгерда Бахарэвіча. Як далей складзецца лёс краіны? Вымалёўваецца сумная карціна: поўнай дэградацыі падлягаюць мова, культура, мараль, тэхналогіі. Няма больш на гэтых землях такога панятку як Беларусь. Рэжысёр – Аляксандр Гарцуеў. Спектакль на беларускай мове.

Падрабязней

Спектакль «рЭвалюцыя Зайца»

  • Дзе: Варшава, «Teatr WAM» (Zgrupowania AK Kampinos 15)
  • Калі: 19 жніўня, 11:00 і 19:00
  • Уваход: квіток 50 злотых

«рЭвалюцыю Зайца» – інтэрактыўны тэатральны праект мастачкі, сцэнографкі і педагагіні Таццяны Дзіваковай, які складаецца з выставы, тэатральнай пастаноўкі і майстар-класаў, дзе ўдзельнікі зробяць свайго казачнага персанажа. Прыгоды жывёлінаў стануцца падставаю для размоваў пра эмоцыі, патрэбы і шчырае сяброўства.

Падрабязней

ЛІТВА

Прэмʼера спектаклю Сашы Філіпенкі «Ціхары», або Суд у постапакаліпсіс

  • Дзе: Вільня, Віленскі стары тэатр (Jono Basanavičiaus g. 13)
  • Калі: 2 ліпеня, 18:30
  • Уваход: вольны па рэгістрацыі

Спектакль раскажа нам пра недалёкую будучыню, у якой апакаліпсіс не прычына спыніць суды над пратэстоўцамі ў Беларусі. 2030 год. Вайна ва Украіне скончылася перамогаю Кіева, і Пуцін націснуў ядравую кнопку. Свет зруйнаваны, але ў адным бункеры, як нічога не біло, праходзіць суд за ўдзел у пратэстах у Беларусі 2020 года. Рэжысёрка – Саша Дэнісава.

Падрабязней

ЛАТВІЯ

Канцэрт Макса Каржа на стадыёне

Макс Корж. Крыніца: balticevents.info
  • Дзе: Рыга, Нацыянальны стадыён «Daugava» (Nacionālais stadions Daugava)
  • Калі: 29 ліпеня, 20:00–23:00
  • Уваход: квіток за 25–35 еўраў

Гэта першы за апошнія два гады канцэрт беларускага выканаўца Макса Каржа. У 2022-м у музыкі быў запланаваны тур, але ён заявіў пра адмену сваіх канцэртаў.

Падрабязней

УКРАІНА

Халаднік-фэст з нагоды Дня беларускае культуры

  • Калі: 8 ліпеня, 15:00–18:00
  • Дзе: Кіеў, парк Шаўчэнкі
  • Уваход: вольны

Беларусы ў Кіеве ладзяць Дзень беларускае культуры, падчас якога арганізатары прыгатуюць і пачастуюць традыцыйнаю страваю беларускае кухні – халадніком. «Доўгія гады рабілася ўсё магчымае, каб беларусы не ведалі сваіх каранёў і сваёй культуры; прыкладаліся намаганні, каб пазбавіць беларусаў пачуцця нацыянальнай свядомасці. Але беларусы разумеюць важнасць гістарычных і культурных каштоўнасцяў», – кажуць арганізатары імпрэзы.

Канцэрт Šuma

Беларуская спявачка Šuma 7 ліпеня запрашае далучыцца да канцэртнага туру «Kupalinka», які скончыцца ў Кіеве. За навінамі падзеі можна сачыць у Instagram спявачкі.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў