Ад пачатку пратэстаў сілавікі завялі 103 крымінальныя справы за «здзек з дзяржаўных сімвалаў»


Генеральны пракурор Андрэй Швед заявіў, што цягам 2020–2021 гадоў колькасць крымінальных справаў за «здзек» з чырвона-зялёнага сцяга вырасла ў дзясяткі разоў.

«Калі ў апошнія гады і да сярэдзіны 2020 года краіне факты крымінальна каранага глумлення з дзяржаўных сімвалаў былі адзінкавыя, то да канца года колькасць такіх злачынстваў вырасла да 50. За пяць месяцаў бягучага года зарэгістравана 53. Разам з тым, прынцып няўхільнасці адказнасці дзейнічае, і на сённяшні дзень пракуроры накіравалі ў суды крымінальныя справы ў дачыненні 47 грамадзянаў», – заявіў у інтэрвʼю «СБ – Беларусь сегодня» кіраўнік Генпракуратуры.

Швед дадаў, што падчас расследавання абвінавачаныя ў справах гэтай катэгорыі, «як правіла, давалі прызнальныя паказанні і раскайваліся ў зробленым, часта публічна». «Сярод прычынаў такіх ды іншых супрацьпраўных паводзінаў вылучу эмацыйную няспеласць і адсутнасць крытычнага мыслення пад уплывам дэструктыўнага інфармацыйнага ўздзеяння», – адзначыў ён.

Пачынаючы з лета 2020 года арт. 370 («Здзек з дзяржаўных сімвалаў») Крымінальнага кодэксу актыўна выкарыстоўваецца спецслужбамі для пераследу іншадумцаў. Звычайна «здзекам» з дзяржсімвалаў сілавікі прызнаюць сам факт таго, што хтосьці зняў чырвона-зялёны сцяг з таго ці іншага будынку (нават калі гэта крама ці начны клуб). Некаторых затрыманых у гэтых справах потым прымушаюць выбачацца, каб запісаць відэа.

Hавiны
Карыстальніцы Twitter за жарт прысудзілі год «хатняй хіміі»
2021.06.28 12:41

Сустракаюцца і зусім абсурдныя факты выкарыстання арт. 370. Напрыклад, у Менску настаўніцу музыкі пакаралі 2 гадамі «хатняй хіміі» за палітычны жарт у сацсетках: на сваёй старонцы Twitter яна змяніла арыгінальны тэкст дзяржаўнага гімну Рэспублікі Беларусь. Супраць опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук распачалі справу на падставе музычнага відэа. У роліку #ЯБАЦЬКА яна спявала з чырвона-зялёным сцягам, і ў адным з эпізодаў сцяг падае на зямлю, а на іншым – трапляе ў сметніцу.

Артыкулы
Супраць опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук распачалі крымінальную справу
2021.06.15 21:48

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў