З пачатку года ў Беларусі патанулі больш за 130 асобаў


За першыя пяць месяцаў 2023 года ў Беларусі патанулі 133 асобы, з іх чацвёра – дзеці. Такія лічбы агучвае Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Паводле звестак ведамства, з агульнай колькасці патанулых дарослых 41 асоба была ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення. Былі выратаваныя 62 асобы, у тым ліку 3 непаўналетнія. Папярэджаныя за парушэнне правілаў паводзінаў на водах 6340 асобаў, у тым ліку 673 непаўналетнія.

Летась, паводле звестак Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, патанулі 390 асобаў, у тым ліку 26 дзяцей.

Ратавальнікі нагадваюць, што трэба купацца ў спецыяльна адведзеных месцах, на абсталяваных пляжах і толькі ў цвярозым стане. Рэкамендуецца не плаваць на самоце і блізка каля суднаў у руху, не заплываць за буйкі ды іншыя агароджы, а бацькам – не выпускаць з поля зроку дзяцей.

Парады
Як выжыць улетку ў экстрэмальнае надворʼе
2022.07.10 14:59

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў