Старонку Святланы Ціханоўскай у Instagram прызналі экстрэмісцкай


Суд Гомельскага раёну 1 чэрвеня разгледзеў заяву намесніка пракурора Гомельскага раёну Аляксандра Шынкарова аб прызнанні старонкі Святланы Ціханоўскай у «Інстаграме» экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе гомельская раённая газета «Маяк» у сваім тэлеграм-канале.

Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская на саміце Рады Еўропы. Рэйк’явік, Ісландыя. 17 траўня 2023 года.
Фота: Белсат

Суд прыняў рашэнне аб задавальненні заяўленых пракуратурай патрабаванняў.

Падчас праверкі было ўстаноўлена, што на старонку Ціханоўскай у «Інстаграме» з 1,5 тысячамі публікацыяў падпісаныя 153 тысячы чалавек.

Таксама ўстаноўлена, што на старонцы нібыта публікуюцца заклікі да арганізацыі і правядзення незаконных сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацыяў, пікетавання і іншай экстрэмісцкай дзейнасці.

За падпіскі на рэсурсы, прызнаныя беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі, а таксама за рэпосты іх публікацыяў у Беларусі караюць адміністратыўным арыштам.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў