Полацкаму святару Аляксандру Шаўцову далі яшчэ 30 содняў арышту


У Полацку адбыўся другі суд над грэка-каталіцкім святаром Аляксандрам Шаўцовым – ён атрымаў дадатковыя 30 содняў арышту, піша «Хрысціянская візія».

Аляксандр Шаўцоў. Крыніца: belarus2020.churchby.info

Аляксандра Шаўцова судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 19.11 КаАП) і парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 24.23 КаАП).

Святара затрымалі 25 траўня і на наступны дзень далі 15 содняў адміністратыўнага арышту за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 19.11 КаАП) – за рэпосты матэрыялаў «Хартыя’97» у «Вконтакте». Такім чынам ён правядзе пад арыштам 45 содняў. Шаўцова павінны вызваліць 8 ліпеня.

Паводле праваабаронцаў «Вясны», у Аляксандра Шаўцова сілавікі забралі тэхніку.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў