Касцёл на Кальварыйскіх могілках у Менску будуць рамантаваць. Яго чакае лёс Чырвонага касцёлу?


Прадпрыемства «Менская спадчына» плануе правесці абследаванне тэхнічнага стану будаўнічых канструкцыяў і інжынерных сістэмаў перад пачаткам капітальнага рамонту аб’ектаў на Кальварыйскіх могілках, у тым ліку – касцёлу Узвіжання Святога Крыжа. Гэта вынікае з інфармацыі на сайце дзяржзакупаў. 

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа на Кальварыйскіх могілках.
Фота: be.advisor.travel

«Наша Ніва» выказвае меркаванне, што касцёл могуць зачыніць для богаслужэнняў услед за Чырвоным, дзе таксама рыхтаванне да рамонтна-аднаўленчых працаў стала фармальнай падставай для закрыцця святыні, а ўсе працы вяліся «Менскай спадчынай».

Акрамя касцёлу, на Кальварыйскіх могілках будуць рэстаўраваць шэсць капліц-пахавальняў, уваходную браму.

Хаваць на Кальварыйскіх могілках пачалі ў XVIII стагоддзі. У 1750 годзе тут быў пабудаваны драўляны касцёл. У 1836 годзе ён згарэў, і на яго месцы ў 1839–41 гадах быў пабудаваны мураваны неагатычны касцёл.

Кальварыйскія могілкі вылучаюцца вялікай колькасцю цікавых старых капліц-пахавальняў, пабудаваных у розных стылях: класіцызму, неаготыкі, мадэрну. Могілкі маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў