Харчаванне для настаўнікаў у школах застанецца платнае


За абеды ў школьных сталоўках настаўнікам давядзецца плаціць, ці ў іх будуць вылічваць грошы з заробку. Гэта вынікае з Пастановы Савету Міністраў № 356 ад 31 траўня 2023 года аб парадку харчавання сярод педагагічных і іншых працаўнікоў установаў адукацыі. Пастанова была апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 2 чэрвеня.

Школьная сталоўка.
Фота: 4esnok.by

У Беларусі ішла дыскусія адносна таго, ці павінны настаўнікі харчавацца ў школах разам з дзецьмі ды ці трэба браць з іх за гэта грошы. У некаторых школах настаўнікам забаранялі абедаць у сталоўках.

Цяпер Савет Міністраў вызначыў, што настаўнікам, а таксама іншым працаўнікам школаў будзе прапаноўвацца платнае адзінаразовае харчаванне паводле меню для вучняў.

Аб’ектыў
Харчаванне ў школах даражэе
2023.04.21 22:34

Аплочваць харчаванне настаўнікі павінны будуць не пазней за 25 дзень месяца. Па заяве аплата таксама можа здымацца з заробку.

Настаўнікі таксама мусяць выбраць дзяжурнага, адказнага за арганізацыю харчавання. Ён будзе штодня афармляць заяўку на харчаванне на наступны дзень, кантраляваць водпуск абедаў. Заяўка мусіць быць аформленая ў трох экзэмплярах – для кіраўніка аб’екту грамадскага харчавання, для бухгалтэрыі і для дзяжурнага.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

 

Стужка навінаў