Вызваленне актывістак СПБ і акцыя на мяжы ад Латушкі. 298-ы дзень пратэстаў у Беларусі


Ланцуг салідарнасці 2 чэрвеня ў Менску. Скрын з відэа чытачоў belsat.eu

2 чэрвеня ў Беларусі завяршаецца 298-ы дзень няспынных штодзённых пратэстаў беларусаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.

Вызваленне вязняў «польскай справы»

Адной з галоўных навінаў дня стала з’яўленне інфармацыі пра вызваленне трох вязняў – актывістаў польскай дыяспары ў Беларусі, якіх за ўшанаванне памяці антыгітлераўскай «Арміі Краёвай» вінавацілі ў распальванні міжнацыянальнай варожасці. Ірэну Бярнацкую, Марыну Цішкоўскую і Ганну Панішаву вывезлі з СІЗА ў Польшчу яшчэ на мінулым тыдні, але стала вядома пра гэта толькі сёння.

Артыкулы
Вызваленыя дзяячкі СПБ: «Мы не ведалі, куды едзем»
2021.06.02 21:36

Жанчыны, якія казалі пра фізічныя і псіхалагічныя катаванні, паведамілі, што да апошняга не ведалі, куды іх вязуць.

Новыя прысуды

Hавiны
Як і прасіў пракурор. Затрыманым у Горадні паплечнікам Ціханоўскага вынеслі прысуды
2021.06.02 16:25

Але вызваляючы адных палітвязняў, дзейныя ўлады працягваюць набіраць новых. Гэтак, суд у Горадні сёння вынес прысуд удзельнікам перадвыбарчага пікету Святланы Ціханоўскай, якіх затрымалі год таму разам з ейным мужам Сяргеем. Дзмітрыя Фурманава пакаралі двума гадамі калоніі агульнага рэжыму, Яўгена Разнічэнку – трыма з паловаю, Уладзіміра Кнігу – чатырма гадамі.

Пачынаюцца новыя суды над жыхарамі Берасця ды Рэчыцы. Прызнаныя новыя масавыя рэпрэсіі ў Жабінцы, выносяцца новыя прысуды паводле адміністратыўных справаў.

Hавiны
Арэндадаўца запатрабавала з’ехаць з кватэры памочніцу пракурора. За гэта завялі крымінальную справу
2021.06.02 11:22

А сумнавядомая памочніца пракурора Аліна Касьянчык нават спрычынілася да крымінальнай справы супраць уладальніцы кватэры, якую яна здымала.

Санкцыі супраць рэпрэсіяў

Hавiны
Ціханоўская: Мы будзем дамагацца прызнання рэжыму Лукашэнкі злачынным
2021.06.02 20:09

Паколькі рэпрэсіі ў Беларусі не сціхаюць, апазіцыя заклікае Захад да ўзмацнення санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі. Святлана Ціханоўская заяўляе, што працягне дамагацца яго прызнання злачынным.

А Павел Латушка, каб паскорыць увядзенне санкцыяў дзеля вызвалення палітвязняў, заклікаў прадстаўнікоў беларускай дыяспары прыязджаць 5 чэрвеня да беларуска-польскай мяжы, каб мітынгаваць там, а ў выпадку чаго і заблакаваць дарогу цяжкавікам на Беларусь.

Hавiны
Латушка пагражае заблакаваць мяжу Беларусі і Польшчы, калі Еўразвяз не ўвядзе санкцыі
2021.06.02 19:03

Пагражаюць санкцыямі і самыя замежныя краіны. Гэтак, МЗС Украіны папярэдзіў Лукашэнку пра немінучы адказ у выпадку ягоных спробаў прызнання анексіі Крыму Расеяй ды легітымацыі «ЛНР» і «ДНР».

Hавiны
МЗС Украіны пагражае санкцыямі, калі хаця б адзін беларускі самалёт паляціць у Крым
2021.06.02 17:15

Расея ж між тым пералічыла менскім уладам 500 млн долараў з абяцанага летась крэдыту і працягвае не пускаць у сваё паветра еўрапейскія самалёты, якія абмінаюць Беларусь. У адказ Нямеччына ўжо заблакавала для яе сваю паветраную прастору.

Hавiны
Нямеччына забараніла Расеі лятаць у сваім паветры
2021.06.02 22:05

А беларусы, нягледзячы ні на што, зноў і зноў працягваюць выходзіць на акцыі пратэсту і салідарнасці.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў