У Грузіі здарыўся моцны землятрус


Нацыянальны цэнтр сейсмічнага маніторынгу Грузіі паведаміў пра землятрус магнітудай 5,3, які здарыўся недалёка ад вёскі Ірганчай у Дманіскім муніцыпалітэце (мхарэ Квэма-Картлі).

Паводле сейсмалагічнай службы, штуршкі былі зафіксаваныя 1 траўня ў 23:35 мясцовага часу.

Паведамляецца, што штуршкі адчуваліся і ў Тбілісі – прыкладна за 80 км ад эпіцэнтру, а таксама ў іншых гарадах Грузіі. Аб ахвярах і разбурэннях, звязаных з землятрусам, не паведамляецца.

Тэрыторыя на мяжы паміж Дманісі і Нінацмінда (мхарэ (край) Квэма-Картлі і Самцхэ-Джавахэці) апошнім часам сталася актыўнай сейсмічнай зонай. Падземныя штуршкі там адбываюцца штодзень.

Наймацнейшы землятрус у гэтым рэгіёне быў зафіксаваны ўвечары 13 лютага. Яго магнітуда склала 6,2. Тады ў выніку землятрусу ў Дманіскім муніцыпалітэце быў пашкоджаны будынак школы і каля 20 дамоў.

Hавiны
У Грузіі адбыўся землятрус магнітудай 6,2 балаў. Ці можа гэта паўтарыцца і ці небяспечна там жыць?
2022.02.14 20:35

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў