18 тысяч жаўнераў бяруць удзел у вайсковых вучэннях ЗША і NATO, якія праходзяць у Польшчы


У вучэннях «Defender Europe 2022» і «Swift Response 2022», якія пачаліся 1 траўня і будуць адбывацца на тэрыторыі Польшчы да 26 траўня, бяруць удзел 18 тысяч жаўнераў з 20 краінаў, паведамляе Міністэрства абароны Польшчы.

«Defender Europe 2022» – гэта міжнародныя супольныя і цыклічныя вучэнні, арганізаваныя Узброенымі сіламі ЗША для паляпшэння гатовасці і ўзаемадзеяння паміж саюзнікамі і партнёрамі ЗША і NATO», – удакладняе Міністэрства абароны Польшчы.

Падкрэсліваецца, што вучэнні не накіраваныя супраць якой-небудзь краіны і не звязаныя з існай геапалітычнай сітуацыяй у рэгіёне. Заяўляецца, што нацыянальнае і міжнароднае планаванне манеўраў пачалі яшчэ ў 2021 годзе.

«Супольныя вучэнні павышаюць бяспеку ўсходняга флангу і служаць адпрацоўванню ў адпаведнасці са стандартамі NATO працэдуры выкарыстання войскаў і іх адаптацыі да новых выклікаў сучаснага бою і стрымлівання патэнцыйнага агрэсара», – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Адзначаецца, што гэтыя вайсковыя вучэнні дэманструюць непахісную заангажаванасць ЗША ў NATO і ёсць яскравым прыкладам калектыўных магчымасцяў. «Гэта сведчыць аб тым, што саюзнікі і партнёры NATO разам – мацнейшыя».

Аналітыка
Пад ядравым парасонам. У чым сіла NATO і чаму яе так баіцца Расея?
2022.04.28 09:00

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў