Казахстан зняпраўдзіў інфармацыю, што дроны атакавалі Татарстан з яго тэрыторыі


Мінабароны Казахстану выступіла з абвяржэннем інфармацыі пра тое, што нібыта дроны, якія 2 красавіка атакавалі Татарстан, былі запушчаныя з тэрыторыі краіны.

Атака беспілотніка ў Ялабузе.
Фота: скрыншот з відэа / tatar-inform.ru

«Інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў некаторых тэлеграм-каналах, пра тое, што нібыта беспілотнікі, што атакавалі аб’екты Рэспублікі Татарстан, былі запушчаныя з тэрыторыі Казахстану, не адпавядае рэальнасці», – паведаміла Мінабароны Казахстана ў сваім тэлеграм-канале.

Абвяржэнне з’явілася як рэакцыя на словы дэпутата расейскай Дзяржаўнай думы Андрэя Гурулёва, які мяркуе, што дроны, што атакавалі аб’екты ў Татарстане, былі запушчаныя з тэрыторыі адной з краінаў Сярэдняй Азіі. Ён мяркуе, што стэпавыя раёны ў паўночна-заходняй частцы рэгіёна амаль што бязлюдныя і «правезці туды можна што заўгодна».

Нагадаем, што раніцай 2 красавіка былі атакаваныя два гарады ў Татарстане: Ніжнякамск і Ялабуга. У Ялабузе было пашкоджанае прадпрыемства і, як сцвярджаюць мясцовыя ўлады, інтэрнат на тэрыторыі асаблівай эканамічнай зоны «Алабуга». Паводле афіцыйных звестак, у выніку пацярпелі 7 асобаў. У Ніжнякамску дроны атакавалі нафтаперапрацоўчы завод.

Паводле «РБК-Україна», цэллю атакі ў Татарстане стаўся завод зборкі дронаў «Shahed». Гэта была аперацыя ГУР Міністэрства абароны Украіны.

Hавiны
Беспілотнікі ўпершыню з пачатку вайны атакавалі Татарстан. Адтуль да Украіны – 1200 кіламетраў
2024.04.02 11:37

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў