Сафія Сапега будзе даседжваць свой тэрмін у Расеі


Грамадзянку РФ, палітзняволеную Сафію Сапегу адправяць даседжваць тэрмін у Расею – беларускі бок даў на гэта згоду.

Пра гэта паведамляе выданне Baza са спасылкай на адваката Антона Гашынскага.

Маці дзяўчыны і яе бацька падалі хадайніцтва ў Міністэрства юстыцыі РФ аб пераводзе дачкі ў Расею. Беларускі бок даў згоду, як і сама дзяўчына.

Цяпер сям’я чакае суда ў Расеі, які павінен вызначыць тэрмін адбывання пакарання Сапегі ў РФ. Пасля гэтага яе перавод у іншую краіну стане тэхнічна магчымы.

Соф’я Сапега нарадзілася ў 1998 годзе, вучылася ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, у ліпені 2021 года планавала бараніць магістарскую дысертацыю. Дзяўчына была затрыманая 23 траўня 2021 году разам з Раманам Пратасевічам у менскім аэрапорце пасля прымусовага прызямлення самалёта «Ryanair».

Сапегу абвінавацілі ў тым, што яна рэдагавала канал «Чорная кніга Беларусі». У траўні 2022 яе прыгаварылі да 6 гадоў калоніі.

Hавiны
У адміністрацыі Лукашэнкі патлумачылі, чаму Сафіі Сапезе адмовілі ў памілаванні
2023.01.31 15:02

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў