У Горадні супраць забудоўніка распачалі справу за махлярства


У Горадні міліцыянты распачалі справу супраць жыхара гораду, які браў грошы ў людзей на будаўніцтва дому, але ў выніку свае абавязкі не выканаў. З скаргамі на прадпрымальніка звярнуліся двое грамадзянаў, піша прэсавая служба МУС.

Міліцыянты паведамляюць, што 61-гадовы жыхар Горадні больш за дзясятак гадоў выдаваў сябе за паспяховага будаўніка драўляных дамоў, лазняў, гаспадарчых памяшканняў. Да прадпрымальніка звярнуліся летась і пазалетась два кліенты, якія жадалі пабудаваць дамы каля Горадні. Яны перадалі бізнесоўцу агулам каля 58 тысячаў рублёў перадаплаты. Але ў выніку засталіся і без грошай і без пабудоваў.

Прадпрымальніка раней ужо судзілі за махлярства, цяпер міліцыянты распачалі супраць яго новую справу.

Мaю прaвa
Бізнесовец адкрыў схему гандлю пасведчаннямі ў КДБ
2021.10.29 18:05

belsat.eu

Стужка навінаў