Беларус спазняўся на самалёт у Расеі і прыгразіў замінаваць самалёт


Грамадзянін Беларусі не паспяваў на свой самалёт з Масквы ў Менск і пасля адмовы яго пачакаць прыгразіў замінаваць самалёт. У выніку ён вярнуўся дадому, але ў Менску яго затрымалі, паведамляе МУС Беларусі.

Аэрапорт «Шарамецьева». Фота – Marina Lystseva/TASS/Forum

Беларус спазняўся ў маскоўскі аэрапорт на свой рэйс у Менск. Мужчына спрабаваў праз тэлефон узгадніць з дыспетчарамі падаўжэнне часу рэгістрацыі, але яму адмовілі. Тады ён прыгразіў замінаваць самалёт і нават накіраваў паведамленне на электронны адрас авіякампаніі.

Фальшывым мінёрам аказаўся 40-гадовы жыхар Полацку. МУС не паведамляе, ці паспеў мужчына на свой рэйс, але адзначае, што пасля таго, як беларус прыляцеў у Менск, яго адразу ж затрымалі.

Следчыя завялі крымінальную справу за заведама непраўдзівае паведамленне пра небяспеку. Жыхару Полацку пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Каментар
«Гэта не даказвае, што абсталяванне цэлае». Кіраўнік «BYPOL» – пра вылет А-50 з Мачулішчаў
2023.03.02 13:57

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў