Што адбываецца з «ByPol»?


Былы прэс-сакратар «ByPol» Яўген Мядзведзеў распавёў пра сітуацыю ў ініцыятыве. Некаторыя медыі паведамляюць, што ў «ByPol» адбыўся раскол.

Былы PR-менеджар ініцыятывы «ByPol» Яўген Мядзведзеў пракаментаваў працу арганізацыі.

«Я ўзначаліў аддзел PR у канцы снежня 2020 г. За паўтара месяца нам удалося ператварыць «ByPol» у добра вядомы брэнд, пра які кажуць у Беларусі і Расеі, які спрабуюць шальмаваць беларускія прапагандысты, якога баяцца беларускія ўлады, пра які робяць рэпартаж і і фільмы журналісты з Японіі, ЗША, Нямеччыны, Швецыі, Даніі і многіх іншых краінаў.

Андрэй Астаповіч, былы следчы, стваральнік «ByPol».
Фота: Instagram / Андрэй Астаповіч

Два тыдні таму, скончыўшы праект па раскрутцы «ByPol», я заняўся новым напрамкам: эканамічнымі расследаваннямі. Цяпер мая каманда расследуе факты кантрабанды цыгарэтаў, вугалю, нафты і зброі «кашалькамі Лукашэнкі». Наколькі мне вядома, каманда «ByPol» працягвае расследаванні ў сферы праваахоўных органаў, Андрэй Астаповіч па-ранейшаму на сувязі з былымі калегамі. Аднак адным «ByPol» парадак дня аб сілавіках не абмяжоўваецца: таксама працуюць незалежная каманда для эканамічных расследаванняў, група рэфармавання АУС пры НАУ, якую ўзначальвае Святлана Хілько, «Беларускі народны трыбунал».

Бліжэйшым часам усе названыя праекты адзначацца гучнымі расследаваннямі, рэформай МУС, якую ўжо кансультуюць і падтрымліваюць знакавыя замежныя эксперты, таму сачыце за нашымі навінамі: іх будзе шмат, і мы вас не расчаруем», – напісаў Яўген Мядзведзеў.

Акрамя таго, у Telegram-канале ініцыятыва апублікавала афіцыйную заяву, з якой вынікае, што праца ідзе ў штатным рэжыме. Удзельнікі «ByPol» звязаныя пісьмовымі дамоўленасцямі пра неразгалошванне звестак, што выключае магчымасць якіх-небудзь каментароў адносна ўнутраных справаў ініцыятывы.

Hавiны
«ByPol»: Улады заканчваюць збор звестак пра людзей у інфармацыйнай сістэме «БЕСпарадкі»
2021.02.21 17:36

СК belsat.eu

Стужка навінаў