Былы вязень з Беларусі і баец «Азову» «Тэрор-машына» зноў будзе ваяваць на баку Украіны


Былы баец батальёну «Азоў» Станіслаў Ганчароў з пазыўным «Тэрор-машына» будзе зноў ваяваць на баку Украіны. Пра гэта распавёў камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс «Кіт» Прохараў падчас прэс-канферэнцыі ў Варшаве 2 лютага.

Кіт і Тэрор-машына
Дзяніс Прохараў (пазыўны Кіт) і Станіслаў Ганчароў (пазыўны Тэрор-машына). 31 студзеня 2024 года.
Фота: Полк Каліноўскага / Telegram

Сумеснае фота Прохарава і Ганчарова з’явілася ў сеціве 31 студзеня. «Вітаем у шыхце», напісалі ў Тэлеграм-канале палку Каліноўскага.

«Ён будзе вяртацца. Адносна таго, у якое падраздзяленне [агулам ва Украіне, а не менавіта ПКК. – Рэд.] ён пойдзе, сказаць не магу. З часам гэта будзе вядома», – адказвае камандзір палка Каліноўскага на пытанне «Белсату», ці азначала сумеснае фота, што Ганчароў далучыцца да палка.

Станіслаў Ганчароў ваяваў у складзе тады яшчэ батальёну «Азоў» у 2014-2016 гадах. Затым вярнуўся ў Беларусь і быў асуджаны на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Паводле версіі сілавікоў, у 2013 годзе ён прымусіў двух падлеткаў антыфашысцкага руху прадэманстраваць нацысцкае прывітанне. Судзілі Ганчарова па артыкулах «Злоснае хуліганства», «Распальванне варожасці», «Рабаванне» і «Распаўсюд порна».

Станіслаў не хаваў сваіх ультраправых поглядаў. Ці засталіся яны дасюль, невядома. Ці не спрацуе гэта на руку прапагандзе, якая любіць распавядаць, што ва Украіне нібыта адны нацысты?

«Я адношуся да беларусаў, якія робяць агульную справу – знішчаюць Расейскую імперыю – з вельмі вялікай павагай», – сцісла адказвае Дзяніс Прохараў.

Аналітыка
Міфы і рэальнасць. Што трэба ведаць пра ўкраінскі полк «Азоў»
2022.05.18 18:25

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў