Моцны пажар адбыўся ў анексаваным Крыме, загінулі 7 чалавек


У акупаваным Севастопалі ў ноч на 2 лютага адбыўся маштабны пажар. Цяпер вядома пра семярых загінулых, паведамляе ТАСС.

Пажар у Севастопалі 2 лютага 2023 года. Скрыншот з відэа: tass_agency / Telegram

Гарэлі памяшканні, дзе жылі будаўнікі, задзеяныя на будаўніцтве трасы «Таўрыда», якая лучыць Керч, Сімферопаль і Севастопаль. Усяго ў гэтым будаўнічым модулі каля Севастопалю жылі больш за 100 рабочых.

Плошча пажару склала каля 200 квадратных метраў.

Да раніцы адкрыты агонь пажарнікі зліквідавалі, цяпер разбіраюць канструкцыі. Прычыны пажару не называюць. Распачатая крымінальная справа па факце гібелі працоўных.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў