Беларусь уводзіць забарону на чыгуначны транзіт з Літвы


Такім чынам афіцыйны Менск адрэагаваў на забарону транзіту праз Літву прадукцыі «Беларуськалію».

«Намі прынятае рашэнне аб забароне перавозак, якія едуць з Літвы чыгуначным транспартам», – заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Анатоль Глаз.

Абмежаванні закрануць не ўвесь транзіт з Літвы. Як вынікае з заявы, апублікаванай на сайце МЗС Беларусі, забарона датычыць перавозак транзітам па тэрыторыі Беларусі нафтапрадуктаў, хімічных і мінеральных угнаенняў, пагружаных на станцыях Літоўскай чыгункі. У МЗС заяўляюць, што па тэрыторыі Беларусі штогод такіх грузаў перавозіцца каля 1,5–1,6 млн тонаў на суму больш за $ 1 млрд.

Рашэнне афіцыйнага Менску набудзе моц 7 лютага 2022 года.

«Беларусь пакідае за сабой права на далейшыя дзеянні эканамічнага характару, у тым ліку супольна са сваімі партнёрамі, у выніку чаго транзітная інфраструктура Літвы можа пайсці ва ўтыль», – заявілі ў МЗС.

У МЗС заяўляюць, што рашэнне Літвы забараніць транзіт беларускіх угнаенняў праз сваю тэрыторыю ёсць «элементам гібрыднай агрэсіі ў дачыненні Беларусі».

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка ў снежні 2021 года паабяцаў цалкам перакрыць транзіт у Літву, калі пад забарону трапіць транзіт беларускіх угнаенняў. 31 студзеня 2022 года ён зноў пагражаў Літве мерамі ў адказ і загадаў чыноўнікам рэалізаваць адпаведны план. «Няхай потым не крыўдуюць», – заявіў Лукашэнка.

Hавiны
Пасля спынення літоўскага транзіту беларускі калій праз Расею пакуль не пайшоў
2022.02.02 16:23

РР belsat.eu

Стужка навінаў