Сілавікі зрабілі каля 200 вобшукаў па «справе Каардынацыйнай рады»


Па «справе Каардынацыйнай рады» сілавікі зрабілі каля 200 вобшукаў, паведамляе тэлеграм-канал, зязаны з ГУБАЗіКам.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Ператрус у магілёўскага праваабаронцы і журналіста Алеся Буракова старэйшага, Магілёў. 19 лютага 2021 года.
Фота: Белсат

Як вядома, большасць вобшукаў была праведзеная ў аўторак, 28 лістапада.

Паводле сцвярджэнняў аўтараў канала, у публічным доступе ёсць дадзеныя 60 асобаў, датычных Каардынацыйнай рады (пры гэтым у відэа прагортваюцца твары сябраў КР, узятыя з афіцыйнага сайту арганізацыі). Але ў той жа час вобшукаў «было пад дзве сотні», «а ўсё таму, што ў сілавікоў маецца пашыраны спіс удзельнікаў, а правяраюць яшчэ і ўсе сувязі кшалту сваякоў, сяброў і падзельнікаў».

Як вядома, 28 лістапада сілавікі прыйшлі на адрасы Паўла Латушкі, Сяргея Чалага, Юрыя Губарэвіча, Артура Фінькевіча і прэс-сакратара Ціханоўскай Ганны Красулінай.

Следчы камітэт паведаміў, што ў «справе Каардынацыйнай рады» з’явіліся больш за 100 падазраваных. Як сцвярджаюць у ведамстве, яны атрымалі нейкі пералік «экстрэмістаў» ад асобы, якая вярнулася ў Беларусь праз «камісію для вяртання», піша БелТА.

Меркаванні
Навошта ўлады Беларусі піяраць выбары ў Каардынацыйную раду?
2023.11.30 16:06

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў