Сілавікі затрымалі яшчэ аднаго чалавека за каментар аб смерці Макея


Байцы ГУБАЗіК затрымалі мужчыну за абразлівы каментар пасля смерці Макея. Сілавікі пагражаюць затрымаць і іншых, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Затрыманы мужчына за каментар пасля смерці Макея.
Фота: Вясна / Telegram

Сілавікі затрымалі яшчэ аднаго чалавека, які пакінуў каментар пасля смерці Уладзіміра Макея. Паведамляецца, што мужчына прызнаўся ва ўдзеле ў акцыях пратэсту 2020 года, пакідаў «цынічныя абразы і заклікаў да гвалту і ўкраінскай агрэсіі супраць Беларусі».

Пасля пахавання міністра замежных справаў Уладзіміра Макея байцы ГУБАЗіК распаўсюдзілі інфармацыю, што нібыта выявілі больш за 20 асобаў, якія жывуць у Беларусі і напісалі абразлівыя каментары. Таксама нібыта яны высветлілі і каля 50 асобаў, якія перабываюць за межамі Беларусі – сілавікі абяцаюць ім «цёплы прыём па вяртанні».

Hавiны
Лукашэнка назваў апазіцыю не проста здраднікамі, а экстрэмістамі ў квадраце
2022.12.01 11:18

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў