ЕЗ ухваліў пяты пакет санкцыяў супраць уладаў Беларусі


Амбасадары Еўразвязу толькі што далі зялёнае святло пятаму пакету санкцыяў у дачыненні Беларусі, паведаміў журналіст радыё «Свабода» ў Бруселі Рыкард Юзвяк.

У новы спіс санкцыяў увайшлі 17 чалавек і 11 юрыдычных асобаў. Заўтра, 2 снежня, будзе апублікаваны дакумент у афіцыйным часопісе Еўразвязу. Праца над шостым пакетам пачалася, але казаць пра лічбы заўчасна. Ён можа быць гатовы ў студзені ці лютым.

У спіс могуць трапіць «Белавія», «Горадня Азот» і «Беларуснафта», а таксама некаторыя больш дробныя кампаніі і чыноўнікі.

А яшчэ праз тыдзень, 8 снежня, павінны запрацаваць санкцыі з боку ЗША, уведзеныя яшчэ ў жніўні. Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ўнесла ў санкцыйны спіс 23 беларускіх грамадзяніны і 21 юрыдычную асобу, сярод якіх прыватныя сыравінныя трэйдары, «Беларуськалій» і гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман».

Hавiны
«Мусім разумець, што Беларусь – еўрапейская праблема». Новы канцлер Аўстрыі даў інтэрв’ю Белсату
2021.11.27 22:05

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў