У Беларусі рыхтуюцца да выбараў і ўжо сфармавалі выбарчыя акругі


ЦВК Беларусі паведамляе аб тым, што ў краіне былі ўтвораныя выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 29-га склікання.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: vitebskspring.org

Мясцовымі праўстаўнічымі, выканаўчымі і распарадлівымі органамі прынятыя рашэнні аб утварэнні 12 514 выбарчых акругаў, паведамляецца ў тэлеграм-канале Цэнтральнага выбарчага камітэту Беларусі.

У Менскай вобласці створана  2341 акруга, у Гомельскай – 2641, Віцебскай – 2198, Магілёўскай – 1804, Брэсцкай – 1902, Гарадзенскай – 1568. У Менску – 60 акругаў.

«ЦВК устаноўлена сярэдняя колькасць выбаршчыкаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў колькасці 61 960. Аналагічныя рашэнні прынятыя на месцах, вызначана таксама колькасць акругаў, якія будуць утварацца да выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў, гэта лічба складзе 12 514 акруг, што на 5,5 тысячаў менш у параўнанні з выбарчай кампаніяй 2018 года. Колькасць Саветаў таксама зменшылася на 25, усяго ў краіне будзе сфармавана 1284 Савета дэпутатаў», – заявіў, адкрываючы паседжанне ЦВК, яе старшыня Ігар Карпенка.

Адзіны дзень галасавання адбудзецца 25 лютага 2024 года, падчас якога мяркуецца, што беларусы будуць выбіраць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў 29-га склікання.

Пасля, паведамляе ЦВК, пройдуць выбары чальцоў Савета Рэспублікі, а таксама дэлегатаў Усебеларускага нарроднага сходу ад суб’ектаў грамадзянскай супольнасці і мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў